Коласава (Стаўбцоўскі раён)
Выгляд
Пасёлак
Коласава
|
Ко́ласава[1] (трансліт.: Kolasava, руск.: Колосово) — пасёлак у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Наваколасаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1921 года ў складзе Польшчы, на савецка-польскай мяжы. У 1924-1939 гадах вёска была цэнтрам размяшчэння штаба памежнай роты «Коласава». 6 верасня 1933 года ў Коласава адбыўся абмен вязнямі: Францішка Аляхновіча абмянялі на Браніслава Тарашкевіча.
З лістапада 1939 года ў БССР.
Да 8 чэрвеня 1963 года Коласава ўваходзіла ў склад Засульскага сельсавета[2], да 29 чэрвеня 2006 года — у склад Слабадскога сельсавета[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Каласо́ва, н.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №223 Об образовании Новоколосовского сельсовета и изменении границ Слободского сельсовета Столбцовского района
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх